Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 лютага 2024, 10:05

Тэхналагічны суверэнітэт, імпартазамяшчэнне: супрацоўніцтва з Цюменскай вобласцю абмеркавалі ў Мінску

Фота канцэрна "Белнафтахім"
Фота канцэрна "Белнафтахім"
21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час візіту прадстаўнікоў дзелавых колаў Паўднёва-Заходняй Сібіры ў Мінск 20 лютага абмяркоўваліся напрамкі супрацоўніцтва з прадпрыемствамі "Белнафтахіма". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе канцэрна.

У канцэрне "Белнафтахім" абмеркавалі тэхналагічны суверэнітэт расійскага рэгіёна і нашай краіны. Таксама бакі абгаварылі, як працаваць сумесна па імпартазамяшчэнні ва ўмовах санкцый. Намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Уладзімір Сізоў падкрэсліў, што і Беларусь, і Расія зацікаўлены ва ўзаемных пастаўках сваёй прадукцыі. Ён таксама дадаў, што развіццё галіновай і міжгаліновай кааперацыі з дзелавымі партнёрамі садзейнічае і ўласнаму развіццю.

Госці расказалі аб значнай ролі Цюменскай вобласці ў "нафтавай" гісторыі Расійскай Федэрацыі. У рэгіёне створаны ўнікальныя нафтагазавыя кластары, якія аб'ядноўваюць профільныя кампаніі з дзясятка рэгіёнаў Расіі. Канцэрну "Белнафтахім", у прыватнасці, прапанавалі ўліцца ў работу такіх кластараў.

Удзельнікі абмеркавалі таксама, як можна пашыраць расійскі нафтасыравінны экспарт на беларускім напрамку, перспектывы ўзаемадзеяння беларускіх прадпрыемстваў з калегамі з Цюменскай вобласці. У супрацоўніцтве з сібірскімі вытворцамі зацікаўлены Мазырскі НПЗ, "Беларуснафта" і іншыя прадпрыемствы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі