ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 24 чэрвеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 мая 2021, 14:03

Тавараабарот паміж Беларуссю і Узбекістанам за I квартал павялічыўся на 25,3 працэнта да $67,5 млн

Фота з архіва
Фота з архіва

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём тавараабароту Беларусі і Узбекістана ў студзені - сакавіку 2021 года склаў $67,5 млн, што на 25,3 працэнта больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт беларускага пасольства ва Узбекістане.

Экспарт беларускіх тавараў за гэты перыяд павялічыўся на 37,4 працэнта і склаў $58,7 млн, імпарт узбекскіх тавараў- $8,8 млн, або 79,2 працэнта да ўзроўню першага квартала 2020 года. Сальда знешняга гандлю таварамі склалася для Беларусі дадатнае і склала $49,8 млн.

"Беларусь істотна нарасціла ў першым квартале гэтага года экспарт ва Узбекістан ахалоджанай і замарожанай ялавічыны, гэтай прадукцыі пастаўлена на суму больш за $13 млн. На $1,5 млн адгружана беларускіх лекавых сродкаў, больш як на $1,4 млн - палімераў. Узраслі пастаўкі на ўзбекскі рынак трактароў ($8,7 млн) і грузавых аўтамабіляў ($13,8 млн)", - адзначылі ў дыппрадстаўніцтве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі