
Фота з архіва
10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сродкі інавацыйных фондаў могуць накіроўвацца на фінансаванне імпартазамяшчальных інвестыцыйных праектаў. Гэта прадугледжана пастановай урада ад 7 сакавіка 2023 года нумар 171, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Згодна з дакументам, у 2023 годзе сродкі рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду і мясцовых інавацыйных фондаў могуць накіроўвацца на фінансаванне праектаў, уключаных у пералік перспектыўных, імпартазамяшчальных. Ён зацвярджаецца прэм'ер-міністрам.
Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-