ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 7 мая 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 красавіка 2021, 15:44

Сівак: галоўная мэта прадпрыемстваў шкляной прамысловасці - павышэнне эфектыўнасці вытворчасці

На прадпрыемстве. Фота з архіва
На прадпрыемстве. Фота з архіва

16 красавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Галоўная мэта беларускіх прадпрыемстваў шкляной прамысловасці - павышэнне эфектыўнасці вытворчасці. На гэтым зрабіў акцэнт сёння намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Сівак, наведваючы ААТ "Гомельшкло", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віцэ-прэм'ер звярнуў увагу, што "Гомельшкло" - самае вялікае ў сваім сегменце прадпрыемства на постсавецкай прасторы па аб'ёмах втыворчасці. За апошнія гады на прадпрыемстве рэалізаваны маштабныя праекты па мадэрнізацыі. "Аднак гэты працэс няспынны. Трэба глядзець у будучыню. Каб цвёрда стаяць на рынку, неабходна павышаць эфектыўнасць вытворчасці шкла ў рэспубліцы", - перакананы віцэ-прэм'ер.

Абмяркоўвалі ў час візіту і тэмы дабаўленай вартасці, сыравіны, што атрымліваецца з-за мяжы. У многім вырашыць пытанні павінна стварэнне Беларускай шкляной кампаніі. Холдынг аб'яднаў ААТ "Шклозавод "Нёман", "Гродзенскі шклозавод", "Гомельшкло" і "Белмедшкло". "У шкляных заводаў аднатыпная, аналагічная сыравіна. Гэта дасць магчымасць праводзіць агульныя закупкі сыравіны. Да таго ж гэта каардынацыя намаганняў на рынках пры збыце, абслугоўванні запасных частак і г.д.", - удакладніў намеснік прэм'ер-міністра.

Сёння ў ААТ "Гомельшкло" Анатоль Сівак азнаёміўся з работай цэхаў, правёў нараду. Ён дадаў, што раней ад прадпрыемства паступала просьба - зрушыць тэрміны вяртання запазычанасці. "Гэта рабочае пытанне, рашэнне па ім прынята", - сказаў віцэ-прэм'ер.

ААТ "Гомельшкло" ўтворана на базе Гомельскага шклянога завода імя М.В.Ламаносава. З 2010 па 2019 год на прадпрыемстве правялі маштабную мадэрнізацыю, рэалізавалі шэраг паспяховых праектаў. Самы вялікі - арганізацыя вытворчасці ліставога паліраванага шкла. У 2013-м завяршылі рэалізацыю праекта "Мадэрнізацыя дзеючай лініі па вытворчасці паліраванага шкла". У выніку магутнасці па вытворчасці ліставога шкла павялічыліся ў два разы, палепшылася якасць прадукцыі. Сёння на прадпрыемстве вырабляюць шклопакеты і інш. Агульная колькасць работнікаў перасягае 1800 чалавек.

У плане сённяшняй рабочай паездкі віцэ-прэм'ера ў Гомельскую вобласць - наведванне цэнтраў транспартнага абслугоўвання і КПРБУП "Гомельаблдарбуд".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі