Сцяг Субота, 22 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 мая 2024, 12:08

Шлычкоў: у гэтым годзе плануецца накіраваць Br84 млн на імпартазамяшчальныя праекты

Сяргей Шлычкоў
Сяргей Шлычкоў
7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У гэтым годзе плануецца накіраваць Br84 млн на імпартазамяшчальныя праекты. Аб гэтым журналістам перад пасяджэннем Прэзідыума Савета Міністраў заявіў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Сяргей Шлычкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пытанне, якое сёння разглядаецца на Прэзідыуме Савета Міністраў (аб эфектыўнасці выкарыстання ў 2023 годзе сродкаў інавацыйных фондаў. - Заўвага БЕЛТА), належыць да пытанняў будаўніцтва і развіцця нацыянальнай інавацыйнай сістэмы. Гэтыя фінансавыя інструменты - састаўны элемент нацыянальнай інавацыйнай сістэмы. Калі гаварыць канкрэтна пра вынікі гэтай работы за 2023 год, то трэба сказаць, што гэта не адзін фонд. Гэта Рэспубліканскі цэнтралізаваны інавацыйны фонд і мясцовыя інавацыйныя фонды ўсіх абласцей і Мінска. У цэлым іх аб'ём за 2023 год склаў больш як Br800 млн", - сказаў Сяргей Шлычкоў.

Старшыня ДКНТ адзначыў, што асноўным напрамкам выкарыстання гэтых сродкаў з'яўляюцца інавацыйныя праекты дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця, а таксама падзяліўся яе вынікамі за 2023 год.

"Рэалізавана больш за 60 праектаў, у праграме па выніках 2023 года знаходзілася 90 праектаў, цяпер іх колькасць крыху павялічылася - да 92, - падкрэсліў Сяргей Шлычкоў. - За 2023 год увялі ў эксплуатацыю абсталяванне сем праектаў, больш за дзесяць праектаў выйшлі на праектныя магутнасці і шэсць праектаў поўнасцю завершаны і прызнаны эфектыўнымі. Аб'ём рэалізаванай прадукцыі склаў Br3 млрд, з іх Br1,2 млрд - гэта экспарт. Усё гэта ў сукупнасці дае магчымасць зрабіць выснову, што нашы фонды выкарыстоўваюцца эфектыўна".

Старшыня ДКНТ таксама дадаў, што ў гэтым годзе плануецца накіраваць Br84 млн на імпартазамяшчальныя праекты.-0-

Фота Мікалая Пятрова
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі