ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 30 студзеня 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 лістапада 2022, 17:53

Селіверстаў расказаў, за кошт чаго закрыюць дэфіцыт бюджэту

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў расказаў сёння журналістам, за кошт чаго будзе закрыты дэфіцыт бюджэту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Асноўныя даходы бюджэту традыцыйна фарміруюцца за кошт падатковых даходаў. Гэта нашы падатковыя плацяжы. Як паказвае бягучы год, ідуць яны не так дрэнна, як здавалася першапачаткова. Плацяжы ідуць раўнамерна. Для таго каб дадаткова скансалідавацца, мы прапануем павысіць стаўку падатку на прыбытак з 18 працэнтаў да 20 працэнтаў. Гэта таксама дасць магчымасць згенерыраваць дадатковыя крыніцы", - сказаў Юрый Селіверстаў.

Паводле яго слоў, з Расіяй падпісаны адпаведныя пагадненні аб адзіных правілах і прынцыпах спагнання ўскосных падаткаў. "Мы будзем атрымліваць гэтак жа, як і расійскія нафтавыя перапрацоўшчыкі, акцыз па адзіных правілах. Гэта таксама дадасць нам даходаў прыкладна да Br2 млрд. Таму даходамі будзем забяспечаны", - адзначыў міністр.

Як паведаміў кіраўнік міністэрства, дэфіцыт бюджэту закрыюць астаткамі бюджэту і за кошт запазычанняў. "Ніякіх новых, невядомых інструментаў прымяняць мы не будзем", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі