ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 29 сакавіка 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 студзеня 2020, 15:57

Румас і Мезенцаў абмеркавалі кампенсацыю ўрону Беларусі з-за бруднай нафты

Фота з архіва
Фота з архіва

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас і пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў абмеркавалі ў тэлефоннай размове актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў энергетычнай сферы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт беларускага ўрада.

"У ходзе размовы расійскі бок інфармаваў аб гатоўнасці кампенсаваць урон, нанесены беларускім партнёрам у сувязі з пастаўкамі няякаснай нафты ў 2019 годзе", - адзначаецца ў паведамленні ўрада.

Абмеркаваны таксама пытанні пашырэння ўзаемадзеяння паміж беларускім бокам і дзяржкарпарацыяй "Раскосмас".

Як паведамлялася, "Белнафтахім" 19 красавіка 2019 года заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расійскай нафты Urals, што паступае па трубаправодзе "Дружба". Колькасць хлорарганічных злучэнняў у нафце ў дзясяткі разоў перавышала гранічныя значэнні па стандарце. У выніку шэраг краін перасталі прымаць і перапрацоўваць расійскую нафту. Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы - Мазырскі НПЗ і ААТ "Нафтан" - вымушаны былі знізіць загрузку магутнасцей і панеслі страты, урон быў нанесены і трубаправоднай сістэме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі