ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 верасня 2021, 16:36

Рост ВУП Беларусі ў 2022 годзе плануецца на ўзроўні 2,9 працэнта

Фота з архіва
Фота з архіва

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рост ВУП Беларусі ў 2022 годзе плануецца на ўзроўні 2,9 працэнта. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў перад пасяджэннем Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У наступным годзе мы плануем дасягнуць тэмпаў росту эканомікі на ўзроўні каля 102,9 працэнта. Гэта праграмны ўзровень, і мы стараемся ісці ў гэтым фарватары", - сказаў Аляксандр Чарвякоў.

Паводле яго слоў, прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2022 год фарміруецца з улікам існуючых умоў, у тым ліку санкцыйнага націску. "Наша задача ў тым, каб уплыў санкцыйнага націску быў мінімальны як на галіны, так і на насельніцтва. У сувязі з гэтым мы падрыхтавалі праект указа кіраўніка дзяржавы, у якім абазначаны тры ключавыя задачы на наступны год - нарошчванне экспарту, інвестыцый і павышэнне даходаў насельніцтва. Вырашаючы гэтыя задачы, мы забяспечым рост эканомікі на запланаваным узроўні", - адзначыў міністр.

Праектам указа таксама прадугледжана недапушчэнне росту цэн у 2022 годзе больш як на 6 працэнтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі