ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 30 студзеня 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 лістапада 2022, 19:58

Рэсурсы дамашніх гаспадарак беларусаў у ІІІ квартале склалі Br1841,8 у месяц

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў ІІІ квартале наяўныя рэсурсы ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі Br1841,8 у месяц. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Паводле даных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, у Беларусі ў III квартале наяўныя рэсурсы ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі Br1841,8 у месяц, у тым ліку ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу - Br1923,5 у месяц, у сельскіх населеных пунктах - Br1579,6 у месяц.

Грашовыя расходы ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі Br1750 у месяц, з якіх Br1293,9 (73,9 працэнта) прыпадае на спажывецкія расходы.

У структуры спажывецкіх расходаў дамашніх гаспадарак доля расходаў на харчаванне склала 38,7 працэнта, на куплю нехарчовых тавараў - 34,9 працэнта, на аплату паслуг - 24 працэнты.

Наяўныя рэсурсы - грашовыя сродкі дамашніх гаспадарак, кошт спажытых прадуктаў харчавання, вырабленых у асабістай дапаможнай гаспадарцы, за мінусам матэрыяльных затрат на іх вытворчасць і кошт атрыманых у натуральнай форме льгот і выплат.

Спажывецкія расходы - расходы дамашніх гаспадарак на харчаванне (уключаючы грамадскае харчаванне), набыццё алкагольных напіткаў, тытунёвых вырабаў, нехарчовых тавараў і аплату паслуг. У склад спажывецкіх расходаў не ўключаюцца падаткі, матэрыяльная дапамога і іншыя расходы, не звязаныя са спажываннем, а таксама ўсе расходы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі ў асабістай дапаможнай гаспадарцы і накапленнем (банкаўскія ўклады, купля нерухой маёмасці, замежнай валюты і гэтак далей).- 0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі