ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 29 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +3°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 студзеня 2020, 12:08

Рапота лічыць важным выпрацаваць доўгатэрміновую формулу цэн на нафту і газ

Рыгор Рапота. Фота з архіва
Рыгор Рапота. Фота з архіва

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінску і Маскве важна выпрацаваць такую формулу цаны на энерганосьбіты, якая мела б доўгатэрміновы характар, заявіў журналістам дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У спрэчцы, што датычыцца нафтавых і газавых праблем, кропка яшчэ не пастаўлена. Таму што-небудзь каменціраваць мне цяжка, тым больш што я не ўдзельнічаю непасрэдна ў вырашэнні гэтых спрэчных пытанняў", - сказаў Рыгор Рапота.

Тым не менш, паводле яго слоў, важна выпрацаваць "нейкую такую формулу цаны на энерганосьбіты, якая мела б доўгатэрміновы характар і не прыводзіла бакі кожны раз да вельмі складаных перагавораў". "Хочацца верыць, што, магчыма, мы выйдзем на гэты шлях", - дадаў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы.

У Мінску сёння праходзіць сустрэча калектыву Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД) з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам. Абмяркоўваюцца ўзаемаадносіны Беларусі і Расіі, у тым ліку па пытаннях дарожных карт, перагавораў наконт нафты і газу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі