
27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская прамысловасць адказала на санкцыі ростам па імпартазамяшчэнні, інавацыях і інвестыцыях. Аб гэтым у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА расказаў міністр прамысловасці Аляксандр Рагожнік.
"Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу трэцяй умовай (і самай галоўнай) суверэнітэту і незалежнасці назваў эканоміку. І лакаматывам эканомікі выступае прамысловасць. Паколькі, паводле ацэнак, адно месца ў машынабудаўнічым комплексе фарміруе каля дзесяці рабочых месцаў у іншых галінах", - сказаў Аляксандр Рагожнік.
"Магу з упэўненасцю канстатаваць, што развязаная санкцыйная вайна не прывяла да спаду беларускай эканомікі. Больш таго, прамысловая сфера адказала на санкцыі ростам па імпартазамяшчэнні, інавацыях, інвестыцыях", - падкрэсліў ён.
Паводле слоў міністра, сёння кожны кіраўнік, кожны рабочы разумее, што ад зладжанай, з'яднанай і стваральнай каманднай работы залежыць устойлівае развіццё прадпрыемства, рэгіёна і краіны ў цэлым.-0-