ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 21 сакавіка 2023
Мінск +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 лютага 2023, 13:54

"Прыярытэт - сельская мясцовасць". Як будзе размяркоўвацца энергія ад БелАЭС

Фота з архіва
Фота з архіва

3 лютага, Астравецкі раён /Кар. БЕЛТА/. Куды будзе паступаць энергія ад БелАЭС, расказаў журналістам намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Міхадзюк падкрэсліў, што з уводам другога энергаблока на БелАЭС менш эканамічна выгадныя энергетычныя магутнасці будуць пакінуты ў рэзерзе. Пры гэтым тыя магутнасці, якія ўжо адслужылі свой тэрмін і не падлягаюць аднаўленню, наогул будуць выводзіцца.

"Што датычыцца электрычных сетак, то схема выдачы магутнасці БелАЭС пабудавана такім чынам, што ў нас ёсць перспектыва падачы энергіі ва ўсе рэгіёны краіны. На гэты момант мы актыўна працуем над размеркавальнымі сеткамі. У гэтым напрамку супрацоўнічаем з рознымі прадпрыемствамі і вялікіх праблем тут няма", - сказаў намеснік міністра энергетыкі.

Пры гэтым ён дадаў, што ў сувязі з усё большым попытам на электраэнергію ёсць некаторыя пытанні па сельскіх размеркавальных сетках. "Нам паступіла больш за 80 тыс. заявак па гэтым пытанні, з іх мы рэалізавалі 84 працэнты. Адзначу, што ў асобных мясцовасцях сеткі будавалі па нарматывах, калі на дом прадугледжвалася 3,5-5 кВт.гадз. Сёння ж насельніцтва ў нас запытвае ад 15 да 40 кВт.гадз. Менавіта таму мы распрацавалі з аблвыканкамамі праграму рэканструкцыі электрычных сетак. У першую чаргу гэта закране аграгарадкі і перспектыўныя населеныя пункты. У той жа час мы не забываем і пра малыя населеныя пункты, дзе пражываюць пенсіянеры і шматдзетныя сем'і", - заявіў Міхаіл Міхадзюк.

Паводле яго слоў, у 2022 годзе было мадэрнізавана каля 1,7 тыс. км электрычных сетак. "У бягучай і наступнай пяцігодцы будзем прадаўжаць развіццё электрычных сетак, улічваючы запыты і камфорт пражывання насельніцтва. Будзем нарошчваць гэту работу з улікам фінансавых магчымасцей, таму што тэхнічны патэнцыял будаўніча-мантажнага комплексу дае магчымасць нам гэта зрабіць", - падагульніў намеснік міністра энергетыкі.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2,4 МВт будуецца па расійскім праекце "АЭС-2006", які адносіцца да эвалюцыйных праектаў АЭС з вода-вадзянымі рэактарамі (ВВЭР) трэцяга пакалення павышанай бяспекі. Яны маюць палепшаныя тэхніка-эканамічныя паказчыкі. Галоўная іх асаблівасць - унікальнае спалучэнне актыўных і пасіўных сістэм бяспекі. Будынак рэактара ўкрыты двайной ахоўнай абалонкай. Рэактар не пацерпіць у выпадку землетрасення, урагану, паводкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі