Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 лютага 2023, 17:31

Праваадносіны ў валютнай сферы, адзіная прампалітыка і "Еўразійскі аграэкспрэс": што абмяркоўваюць у ЕАЭС

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Назарук расказаў сёння журналістам аб асноўных тэмах парадку дня пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета ў Алматы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы знаходзімся на высокай стадыі стварэння адзінай эканамічнай прасторы. Удзяляем увагу ўсім пытанням, падыходзім узважана і скрупулёзна, паколькі ад гэтага залежыць далейшае функцыянаванне нашых эканомік. На парадку дня адзіная прамысловая і аграпрамысловая палітыка, зверка гадзіннікаў па балансах найбольш адчувальных і важных тавараў у сельгасгаліне, пытанні праваадносін у валютнай сферы", - сказаў Ігар Назарук.

Таксама на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета будзе абмяркоўвацца ход рэалізацыі сумеснага праекта "Еўразійскі аграэкспрэс". "Мы выходзім на адзіныя параметры, адзіны падыход да гэтага пытання. Маецца на ўвазе пункт збору, лакалізацыя загрузкі. У нашых партнёраў з трэціх краін свае асаблівыя патрабаванні. Мы павінны быць бездакорнымі, паставіць дасканалую прадукцыя, якая пры гэтым адпавядае ўсім патрабаванням прымаючага боку", - адзначыў намеснік міністра.

Ён таксама падкрэсліў, што неабходна забяспечыць бясшвовасць праходжання такога кантэйнернага поезда на ўсіх этапах. "Ён павінен у пэўны час у канкрэтным месцы быць гатовым да адпраўкі. Таму трэба сінхранізаваць працэсы. Гэта забяспечыць прагназуемасць фарміравання поезда, выкананне планаў. Гэта падштурхне транспартныя службы, будзе зручным для кантралёраў - фітасанітарных і ветэрынарных службаў, мытнікаў. І, вядома ж, у аснове - абслугоўванне інтарэсаў нашых вытворцаў і прадпрыемстваў, якія займаюцца транспартна-лагістычнымі схемамі", - рэзюмаваў Ігар Назарук.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі