ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 4 кастрычніка 2022
Мінск +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 ліпеня 2022, 18:48

Прамкааперацыя, інавацыйныя праекты. Беларусь і Пермскі край абмеркавалі ўзаемнае супрацоўніцтва

Фота з архіва
Фота з архіва

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння адбылася рабочая сустрэча міністра прамысловасці Беларусі Пятра Пархомчыка з губернатарам Пермскага края Дзмітрыем Махоніным, які знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візітам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Мінпраме.

Беларусь і Пермскі край традыцыйна звязваюць дружалюбныя ўзаемавыгадныя адносіны. І сёння ў час сустрэчы бакі пацвердзілі ўзаемную цікавасць да пашырэння напрамкаў супрацоўніцтва, паглыблення кааперацыйных сувязей, развіцця інавацыйных праектаў, стварэння на тэрыторыі края зборачных вытворчасцей беларускай тэхнікі, а таксама больш шырокага абмеркавання пытанняў у навукова-тэхнічнай і адукацыйнай сферах.

Па запрашэнні губернатара дэлегацыя беларускіх прамыслоўцаў і прадстаўнікоў бізнес-колаў у бліжэйшыя месяцы наведае Пермскі край для азнаямлення з яго вытворчым, інвестыцыйным і транспартна-лагістычным патэнцыялам.

У адпаведнасці з дасягнутымі ў час сустрэчы дамоўленасцямі бакі плануюць выйсці да канца бягучага года на падпісанне дэталізаванай па напрамках і тэрмінах дарожнай карты супрацоўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі