ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 17 лютага 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 студзеня 2020, 16:06

Праект стратэгіі прыцягнення прамых замежных інвестыцый можна абмеркаваць на Прававым форуме

23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект пастановы Саўміна "Аб зацвярджэнні стратэгіі прыцягнення прамых замежных інвестыцый у Рэспубліку Беларусь да 2025 года" можна абмеркаваць на Прававым форуме, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Стратэгія, у прыватнасці, змяшчае вынікі ажыццяўлення інвестыцый у Рэспубліцы Беларусь за апошнія 10 гадоў, ацэнку сусветных тэндэнцый у сферы прыцягнення прамых замежных інвестыцый (ПЗІ) і ацэнку інвестыцыйнага клімату краіны міжнароднымі рэйтынгавымі агенцтвамі.

У праекце апісваюцца магчымасці інтэрактыўнага партала "Дарожная карта інвестара" і напрамкі прыцягнення інвестыцый. У ліку найбольш перспектыўных - развіццё высокатэхналагічных, энергаэфектыўных, навукаёмістых, экспартна арыентаваных і імпартазамяшчальных вытворчасцей з высокай дабаўленай вартасцю; развіццё прамысловага, энергетычнага, фінансавага сектараў, сельскай гаспадаркі, а таксама лагістычнай, транспартнай і сацыяльнай інфраструктуры.

У якасці асноўных мер па ўдасканаленні інвестыцыйнага клімату прапануюцца ўдасканаленне заканадаўства ў сферы дзяржуласнасці, карпаратыўнага кіравання і будаўніцтва; забеспячэнне простых і зразумелых умоў вядзення бізнесу; аблягчэнне доступу да фінансавых рэсурсаў; падтрыманне спрыяльнага падатковага асяроддзя і яго ўдасканаленне; стымуляванне прытоку капіталу шматнацыянальных кампаній (карпарацый); забеспячэнне канкурэнтаздольных умоў для прыцягнення інвестараў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза і інш.

Прыняцце пастановы вызначыць доўгатэрміновыя мэты, задачы, прынцыпы, напрамкі і чаканыя вынікі прыцягнення замежных інвестыцый з улікам прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі для забеспячэння збалансаванага эканамічнага росту і ўстойлівага развіцця нацыянальнай эканомікі.

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 23 студзеня па 2 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі