ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 1 снежня 2022
Мінск Малавоблачна -8°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 кастрычніка 2022, 18:32

Прадпрыемствы "Беллегпрама" нарошчваюць прысутнасць у далёкаўсходніх рэгіёнах Расіі

Наталля Мурашка. Фота з архіва
Наталля Мурашка. Фота з архіва

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы "Беллегпрама" нарошчваюць сваю прысутнасць у далёкаўсходніх рэгіёнах Расіі. Аб гэтым сказала на прэс-канферэнцыі "Лёгкая прамысловасць Беларусі сёння: трэнд на кааперацыю, якасць і моду" намеснік старшыні канцэрна "Беллегпрам" Наталля Мурашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У бягучым годзе мы рэалізуем прадукцыю ў больш як 55 краін свету. Усе тыя аб'ёмы, якія мы страцілі на пастаўках ва Украіну, мы замясцілі іншымі рынкамі, у першую чаргу рынкам Расійскай Федэрацыі. Мы істотна павялічылі аб'ёмы экспарту прадукцыі ў Расію, да канца года стаіць задача яшчэ больш нарасціць пастаўкі ў гэту краіну. У прыватнасці, мы рухаемся ў далёкія рэгіёны РФ, пашыраем там сваю прысутнасць, адкрываем новыя гандлёвыя дамы, павялічваем сетку нашых фірменных магазінаў. Гэту работу мы і ў далейшым маем намер прадаўжаць", - сказала Наталля Мурашка.

Паводле яе слоў, інтарэс да беларускай прадукцыі ў далёкаўсходніх рэгіёнах Расіі вельмі вялікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі