ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 28 лістапада 2022
Мінск -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 верасня 2022, 14:44

Прадпрыемствы "Белдзяржхарчпрама" прадставілі прадукцыю на выстаўцы ва Улан-Батары

Фота канцэрна "Белдзяржхарчпрам"
Фота канцэрна "Белдзяржхарчпрам"

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы "Белдзяржхарчпрама" прадставілі прадукцыю на міжнароднай выстаўцы Ulaanbaatar Partnership, што адкрылася сёння ў сталіцы Манголіі Улан-Батары, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.

Сваю прадукцыю дэманструюць 13 прадпрыемстваў канцэрна: "Чырвоны харчавік", "Камунарка", "Спартак", "КФ "Слодыч", "Маларыцкі КАСК", Старадарожскі плодаагароднінны завод, "Крыніца", "Мінск Крышталь" - кіруючая кампанія холдынга "Мінск Крышталь Груп", "Белалка", "Прыдзвінне", Мінскі маргарынавы завод, "Лідахарчканцэнтраты" і "Белсолад".

На беларускім стэндзе арганізацыі "Белдзяржхарчпрама" прэзентуюць як ужо вядомыя гандлёвыя маркі, так і новыя віды прадукцыі. Прадстаўлены шырокі асартымент кандытарскіх вырабаў, прадукты хуткага прыгатавання, харчовыя канцэнтраты, дзіцячае харчаванне, алкагольныя напіткі, соусы і алей, прадукцыя з пладоў і ягад, у тым ліку новая лінейка морсаў і нектараў, сокі, джэмы, варэнне, грыбы і іншыя харчовыя тавары.

"Белдзяржхарчпрам" таксама прыме ўдзел у некаторых мерапрыемствах дзелавой праграмы форуму, у семінары з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Манголіі Дзмітрыя Гарэліка па ўмовах работы на рынку гэтай краіны. Акрамя таго, адбудзецца беларуска-мангольскі эканамічны форум і кантактна-кааперацыйная біржа, дзе ўдзельнікі экспазіцыі абмяркуюць магчымасці супрацоўніцтва з прадстаўнікамі мангольскага бізнесу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі