ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 23 мая 2022
Мінск Малавоблачна +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 снежня 2021, 13:32

Петрышэнка на Эканамсавеце СНД праінфармаваў аб папярэдніх выніках старшынства Беларусі

Ігар Петрышэнка. Фота з архіва
Ігар Петрышэнка. Фота з архіва

3 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка на праведзеным 2 снежня ў Маскве пасяджэнні Эканамічнага савета СНД праінфармаваў аб папярэдніх выніках беларускага старшынства ў органах Садружнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

"У рамках пасяджэння Эканамсавета СНД кіраўнікі дэлегацый абмяняліся меркаваннямі аб актуальных пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва краін СНД, - адзначылі ў прэс-службе. - Ігар Петрышэнка інфармаваў удзельнікаў пасяджэння аб папярэдніх выніках старшынства Рэспублікі Беларусь у органах Садружнасці, выступіў з шэрагам прапаноў".

На пасяджэнні была заслухана інфармацыя аб ходзе ўзгаднення праекта пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі, заснаванні, дзейнасці і ажыццяўленні інвестыцый. "Прынята рашэнне прасіць урады бакоў паскорыць падрыхтоўку прапаноў па напаўненні індывідуальных пералікаў абавязацельстваў краін-удзельніц пагаднення", - адзначылі ў дыпмісіі.

Кіраўнікі дэлегацый заслухалі справаздачу "Аб дзейнасці каардынацыйнага савета кіраўнікоў падатковых службаў дзяржаў - удзельніц СНД у 2016-2020 гадах", інфармацыю аб рэалізацыі комплексу мер па развіцці энергетычнага машынабудавання. Былі разгледжаны ход выканання плана першачарговых мерапрыемстваў па рэалізацыі канцэпцыі супрацоўніцтва ў галіне хімічнай прамысловасці, вынікі рэалізацыі комплексу мер па развіцці і стымуляванні выкарыстання прыроднага газу ў якасці маторнага паліва для транспартных сродкаў на перыяд да 2020 года.

Члены Эканамсавета СНД адобрылі нарматывы якасці жыцця, праект канцэпцыі супрацоўніцтва па развіцці вінаградарства і вінаробства і плана асноўных мерапрыемстваў па яе рэалізацыі, праект комплексу сумесных дзеянняў па забеспячэнні біялагічнай бяспекі генетычнага матэрыялу пры ўзнаўленні сельскагаспадарчых жывёл на перыяд да 2026 года. "Зацвердзілі каштарыс расходаў на стварэнне і развіццё аб'яднанай сістэмы проціпаветранай абароны на 2022 год (з Заявай Рэспублікі Беларусь), каштарыс даходаў і расходаў па пазабюджэтных сродках Міждзяржаўнага статыстычнага камітэта Садружнасці на 2022 год, прынялі да ведама шэраг інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў, падрыхтаваных Выканкамам СНД", - дадалі ў прэс-службе.

Чарговае пасяджэнне Эканамсавета СНД вырашана правесці 18 сакавіка 2022 года ў Маскве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі