ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 жніўня 2022, 14:55

Першы экіпаж-двухтысячнік вызначыўся ў Гомельскай вобласці

Фота з архіва
Фота з архіва

12 жніўня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. У Гомельскай вобласці вызначыўся першы экіпаж-двухтысячнік камбайнераў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Гомельскага аблвыканкама.

Першым у рэгіёне двухтысячнага рубяжа па намалоце збожжа дасягнуў экіпаж старшага камбайнера Андрэя Гуза і яго памочніка Аляксандра Новіка з ААТ "Малажынскі" Брагінскага раёна. Таксама ў раёне вызначыўся і вадзіцель-трохтысячнік, які задзейнічаны на перавозцы збожжа новага ўраджаю. Ім стаў Канстанцін Алішэўскі з ААТ "Чамярыскі".

Як расказалі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага аблвыканкама, аграрыі рэгіёна ўбралі 214,6 тыс. га, або 62 працэнты ад плануемай плошчы. Намалочана 524 тыс. т з сярэдняй ураджайнасцю 24,4 ц/га. Гэты паказчык на 1,4 ц/га вышэйшы за ўзровень мінулага года.

Бясспрэчны лідар гарачай пары - Мазырскі раён, дзе ўбрана 82 працэнты плошчаў збожжавага палетка. Таксама ў тройцы лідараў - Брагінскі (75 працэнтаў) і Рэчыцкі (71 працэнт) раёны. Па ўраджайнасці лепшыя паказчыкі ў гаспадарках Буда-Кашалёўскага і Гомельскага раёнаў, дзе ў сярэднім збіраюць больш за 30 ц/га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі