
Фота з архіва
1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад устанавіў пералік арганізацый з удзелам дзяржавы, абавязаных складаць фінансавую справаздачнасць у адпаведнасці з Міжнароднымі стандартамі фінансавай справаздачнасці і іх тлумачэннямі, канцэптуальнымі асновамі прадстаўлення фінансавых справаздач. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 31 мая 2023 года нумар 351 афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
У гэтым пераліку 33 арганізацыі. У іх ліку - "Атлант", "Белавія", "Беларуськалій", БЕЛАЗ, "Нафтан", БУТБ, "Інтэграл", "Белшына", "Гродна Азот", "Керамін", "Гарызонт", "Белмедпрэпараты" і г.д.
Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2025 года.-0-