ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 22 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 ліпеня 2021, 19:21

Навінкі тэхнікі паказала ААТ "Амкадар-КЭЗ" на адкрыцці мадэрнізаваных цэхаў

23 ліпеня, Талачынскі раён /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. Дакладную, вывераную работу новай меліярацыйнай тэхнікі беларускай вытворчасці прадэманстравалі на адкрыцці мадэрнізаваных цэхаў ААТ "Амкадар-КЭЗ" у гарадскім пасёлку Коханава Талачынскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ва ўрачыстай цырымоніі прыняў удзел прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка. Ён азнаёміўся з навінкамі вытворчасці, у тым ліку тымі, якія сышлі з канвеера ўжо ў чэрвені бягучага года, распытаў у спецыялістаў прадпрыемства аб перавагах тэхнікі і яе прадукцыйнасці. Аналагаў некаторых мадэлей няма ў свеце, іх прадукцыйнасць павялічылася да 10 разоў.

Прэм'ер-міністр таксама адчуў на сабе, наколькі камфортна адчуваюць сябе вадзіцелі такіх машын, асабіста пасядзеўшы ў кабінах некаторых навінак. Раман Галоўчанка пратэсціраваў і першы ў Беларусі гусенічны экскаватар з каўшом аб'ёмам 1 куб.м. Гэта машына сышла з канвеера толькі сёння, і на прадпрыемстве адбыўся яе дэбют у час дэманстрацыйнага паказу. Экскаватар будзе выкарыстоўвацца ў прамысловым, жыллёвым і дарожным будаўніцтве, сельскай гаспадарцы, а таксама пры правядзенні меліярацыйных работ. Новы экскаватар можа распрацоўваць мёрзлы грунт, а таксама папярэдне разрыхленыя мёрзлыя і скальныя пароды. Магутныя бульдозеры, выпушчаныя ў Коханаве, могуць быць задзейнічаны і на тушэнні пажараў. Работу гэтых машын паказалі на выпрабавальным палігоне прадпрыемства. Высокія госці пераканаліся, што такой тэхніцы не страшны ні спёка, ні град, ні няўстойлівы грунт, а, напрыклад, новым укладчыкам можа кіраваць і худзенькая дзяўчына.

Вытворчая лінейка "Амкадар-КЭЗ" уключае 11 найменняў. Прадпрыемства, заснаванае ў 1974 годзе, першапачаткова спецыялізавалася на абслугоўванні і рамонце экскаватараў, а цяпер гэта сучасны завод, які выпускае машыны будучыні. З 2013 года прадпрыемства ўвайшло ў склад холдынга "Амкадар". І з таго моманту планамерна праводзілася яго мадэрнізацыя. Агульная сума інвестыцый у гэты напрамак склала больш за Br25 млн. Тут былі распрацаваны і прыняты да вытворчасці запатрабаваныя на рынку ўзоры сучаснай тэхнікі. "Амкадар-КЭЗ" з'яўляецца адзіным у нашай краіне вытворцам меліярацыйных машын і аднакаўшовых гідраўлічных экскаватараў на гусенічным і колавым хаду, траншэекапальнікаў, гусенічных бульдозераў і іншых спецыялізаваных машын. Тэхніка коханаўскага завода здольна працаваць у балоцістай мясцовасці і на слабых грунтах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі