ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 23 ліпеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 чэрвеня 2021, 18:05

Нацыянальны цэнтр маркетынгу будзе супрацоўнічаць з Украінскім саюзам прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным цэнтрам маркетынгу МЗС Беларусі і Украінскім саюзам прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе цэнтра.

Падпісанне прайшло падчас анлайн-семінара, прысвечанага выхаду ўкраінскіх кампаній на рынак Беларусі. Мерапрыемства было арганізавана з мэтай выпрацоўкі стратэгіі і бізнес-рашэнняў па гандлёва-эканамічным узаемадзеянні паміж дзвюма краінамі. У семінары прынялі ўдзел звыш 40 арганізацый, якія ўваходзяць ва Украінскі саюз прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся пасол Беларусі ва Украіне Ігар Сокал і пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім. З украінскага боку мемарандум падпісаны кіраўніком саюза Анатолем Кінахам.

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу МЗС Беларусі Валерый Садоха падкрэсліў, што Украіна з'яўляецца для Беларусі важным партнёрам і неабходна рухацца наперад разам з бізнес-супольнасцю, каб інтэнсіфікаваць гандлёва-эканамічныя адносіны.

Украінскім бізнесменам былі прадстаўлены механізмы развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці замежных кампаній з беларускімі партнёрамі, эфектыўныя інструменты вывучэння рынку Беларусі і магчымасці партала Export.by. Асаблівую актуальнасць на семінары набыла тэма ўдзелу ўкраінскіх кампаній у закупках у Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі