ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 25 мая 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 сакавіка 2020, 17:42

Нацбанк прыме меры для павышэння магчымасцей банкаў па падтрымцы рэальнага сектара

Фота з архіва
Фота з архіва

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк прыме шэраг контрцыклічных мер для павышэння магчымасцей банкаў па захаванні фінансавай падтрымкі рэальнага сектара эканомікі. Рашэнне прынята ва ўмовах павышанага ўплыву знешніх негатыўных фактараў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

У прыватнасці, да 31 снежня 2020 года ўключна змяняюцца асобныя прудэнцыйныя патрабаванні. Пры класіфікацыі актываў, схільных да крэдытнай рызыкі, і фарміраванні спецыяльных рэзерваў банкам прадастаўляецца права не ўлічваць крытэрый дастатковасці паступленняў у замежнай валюце ў даўжнiка; не прызнаваць запазычанасць рэструктурызаванай незалежна ад колькасці ўнесеных у адпаведныя дагаворы змяненняў на аснове ацэнкі грашовага патоку даўжніка і яго здольнасці выконваць абавязацельствы перад банкам.

Банкам таксама прадастаўляецца права крэдытаваць у межах нарматыву максімальнага памеру рызыкі на аднаго даўжніка (групу ўзаемазвязаных даўжнікоў), які ўстанаўліваецца ў памеры 35 працэнтаў ад нарматыўнага капіталу банка.

Значэнні мінімальнага памеру нарматыўнага капіталу банка, нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі ўстанаўліваюцца ў памеры, дзеючым на 1 сакавіка 2020 года, без прымянення індэксацыі.

Нацбанк накіруе наглядальным саветам (саветам дырэктараў) банкаў рэкамендацыі па прыярытэтным накіраванні ў 2020 годзе прыбытку за 2019 год і неразмеркаванага прыбытку мінулых гадоў у рэзервовы і статутны фонды. Рэгулятар таксама будзе рэкамендаваць у гэтым годзе не выплачваць дывідэнды акцыянерам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі