ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 27 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 студзеня 2020, 11:30

Нарвежская нафта пачне паступаць на "Нафтан" у пачатку наступнага тыдня - "Белнафтахім"

Фота з архіва
Фота з архіва

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нарвежская нафта пачне паступаць у ААТ "Нафтан" для перапрацоўкі ў пачатку наступнага тыдня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна "Белнафтахім".

"Цяпер у Клайпедскім порце ідзе разгрузка танкера. У пачатку наступнага тыдня чакаецца паступленне гэтай нафты на "Нафтан", - паведамілі ў прэс-службе.

Партыю нарвежскай нафты (80 тыс. т) у порт Клайпеды даставіла судна Breiviken. Нафта транспартуецца ў Беларусь па чыгунцы.

Расія 1 студзеня спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь з-за таго, што не былі дасягнуты дамоўленасці па цане. Беларускія НПЗ (Мазырскі НПЗ і "Нафтан") знізілі загрузку да тэхналагічнага мінімуму. 4 студзеня "Белнафтахім" паведаміў аб дамоўленасці з расійскай кампаніяй на пастаўку першай партыі нафты, закупляемай па цане без прэміі. Ва ўрадзе заяўлялі, што вывучаюцца ўсе магчымыя варыянты альтэрнатыўных паставак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі