
26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У рамках праграмы энергетычнага пуску на другім энергаблоку БелАЭС прадаўжаецца комплексная праверка тэхнічных характарыстык абсталявання і сістэм, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
Спецыялісты пачалі дынамічныя выпрабаванні ў рэжыме поўнага абясточвання блока з яго адключэннем ад энергасістэмы. "Перад пераходам на наступны этап - доследна-прамысловай эксплуатацыі блока - спецыялісты павінны пераканацца, што ўсе сістэмы і абсталяванне, уключаючы сістэмы бяспекі, працуюць надзейна, у адпаведнасці з праектнымі параметрамі", - растлумачылі ў прэс-службе.
Такая паслядоўнасць праграмы выпрабаванняў, у тым ліку з адключэннем блока ад сеткі, - агульнасусветная практыка. Перад уводам атамных станцый у прамысловую эксплуатацыю праводзіцца шырокае кола розных даследаванняў і тэсціраванняў.-0-