ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 3 красавіка 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 лютага 2020, 10:17

Мясніковіч прапанаваў Сусветнаму банку рэалізоўваць у ЕАЭС інфраструктурныя праекты

Сірыл Мулер і Міхаіл Мясніковіч. Фота ЕЭК
Сірыл Мулер і Міхаіл Мясніковіч. Фота ЕЭК

12 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч 11 лютага сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам Сусветнага банка па рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі Сірылам Мулерам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

Бакі абмеркавалі магчымыя напрамкі ўзаемадзеяння ЕЭК і Сусветнага банка, пытанні спалучэння ЕАЭС і кітайскай ініцыятывы "Пояс і шлях", перспектывы ўкаранення адзінай сістэмы прасочвальнасці тавараў на тэрыторыі саюза.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што Сусветны банк працуе на двухбаковай аснове з усімі дзяржавамі ЕАЭС, пры гэтым больш актыўнае ўзаемадзеянне з саюзам у цэлым магло б даць значна большы эканамічны эфект. Ён прапанаваў перафармаціраваць работу такім чынам, каб перайсці да рэалізацыі інфраструктурных праектаў у маштабах усяго Еўразійскага эканамічнага саюза. "Гэтыя праекты павінны быць вельмі прывабнымі, матываваць краіны на ўдзел", - адзначыў старшыня Калегіі ЕЭК.

"Бакі дамовіліся аб новых падыходах да супрацоўніцтва і аб рэалізацыі ў перспектыве сумесных праектаў у інтарэсах развіцця эканомік краін ЕАЭС", - дадалі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі