ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 17 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 студзеня 2020, 12:06

Місія МАГАТЭ па ацэнцы гатоўнасці інфраструктуры да эксплуатацыі АЭС прыедзе ў Беларусь у лютым

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Місія Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) па ацэнцы гатоўнасці нацыянальнай інфраструктуры ядзернай энергетыкі да эксплуатацыі АЭС (INIR 3) прыедзе ў Беларусь у лютым 2020 года. Падрыхтоўка да правядзення місіі абмяркоўваецца на рабочай нарадзе 14-15 студзеня ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

"На мерапрыемстве разгледжана падрыхтаваная беларускім бокам папярэдняя справаздача аб развіцці ўсіх напрамкаў ядзернай інфраструктуры і іншыя арганізацыйныя пытанні па правядзенні місіі МАГАТЭ INIR 3, якая будзе праходзіць у Беларусі з 24 лютага. У нарадзе прымаюць удзел усе арганізацыі, уключаныя ў рэалізацыю ядзернага энергетычнага праекта", - адзначылі ў прэс-службе.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў нарады звярнуўся намеснік міністра энергетыкі Вадзім Закрэўскі. Ён падзякаваў экспертам МАГАТЭ за плённае супрацоўніцтва і вялікую сумесную работу.

Раней у інтэрв'ю БЕЛТА намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк паведамляў, што ў час місіі INIR 3 будзе ацэньвацца гатоўнасць краіны да эксплуатацыі станцыі па ўсім комплексе ядзернай інфраструктуры, гэта значыць, па 19 напрамках. "Гэта наш галоўны экзамен за гады работы над рэалізацыяй ядзерна-энергетычнай праграмы", - паведаміў намеснік міністра.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Генеральным падрадчыкам выступае інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам" (АБЭ). Увод першага энергаблока запланаваны ў бягучым годзе, другога - у 2021-м.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі