ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 30 сакавіка 2023
Мінск Малавоблачна -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 студзеня 2023, 18:00

Мінсельгасхарч змяніў мінімальныя экспартныя цэны на малочную і мясную прадукцыю

Фота з архіва
Фота з архіва

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання змяніла гранічныя мінімальныя цэны на асобныя віды тавараў, што рэалізуюцца па знешнегандлёвых дагаворах. Гэта рэгламентуецца пастановай ведамства ад 29 снежня 2022 года нумар 130, афіцыйна апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Кошт прадукцыі ўстанаўліваецца ў залежнасці ад рэгіёна экспарту: Расія, Азербайджан, краіны ЕАЭС (акрамя Расіі), а таксама краіны СНД і Грузія (акрамя краін ЕАЭС і Азербайджана), краіны па-за СНД (акрамя Грузіі).

У адпаведнасці з дакументам, свежыя або ахалоджаныя тушы і паўтушы маладняку буйной рагатай жывёлы нельга прадаваць у Расію, краіны ЕАЭС, СНД і Грузію танней за $4,4 за кг, а ад дарослай БРЖ - танней за $4,2 за кг. У астатнія дзяржавы кошт экспарту будзе не ніжэйшы за $4,35 і $3,9 за кг.

У дакумент таксама трапілі такія пазіцыі, як малако і вяршкі, сметанковае масла і сыры.

Пастанова ўступіла ў сілу з 1 студзеня 2023 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі