ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 24 чэрвеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 мая 2021, 16:00

Мінсельгасхарч зацвердзіў інструкцыю аб аплаце працы работнікаў

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання зацвердзіла інструкцыю аб парадку разліку планавага фонду аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый дзяржаўнай ветэрынарнай службы, а таксама дзяржустаноў, падпарадкаваных Мінсельгасхарчу. Адпаведная пастанова нумар 6 ад 5 лютага 2021 года сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Інструкцыя распрацавана для забеспячэння адзіных падыходаў пры разліку планавага фонду аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый у адпаведнасці з указам ад 18 студзеня 2019 года нумар 27 і іншымі нарматыўнымі прававымі актамі, рэгулюючымі ўмовы аплаты.

У дакуменце прапісаны агульныя палажэнні інструкцыі, асаблівасці вызначэння акладаў, надбавак і даплат па вакантных пасадах служачых (прафесіях рабочых), разлік планавага фонду аплаты працы, а таксама вызначэнне планаў сродкаў для стымулюючых і кампенсуючых выплат.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджваецца на адносіны, што ўзніклі з 1 студзеня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі