ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Ясна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 ліпеня 2022, 09:59

Мінсельгасхарч: пытанне харчовай бяспекі ў Беларусі вырашана адназначна

Фота з архіва
Фота з архіва

4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанне харчовай бяспекі ў нашай краіне вырашана адназначна, заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Вадзім Шагойка, паведамляе БЕЛТА.

"Трэба адразу адзначыць, што мы даўно рухаліся да пашырэння асартыменту прадукцыі і пытанне харчовай бяспекі ў нашай краіне вырашана адназначна. Цяпер пытанне стаіць не ў забеспячэнні харчовай бяспекі, а ў нарошчванні экспарту і накіраванні гэтай прадукцыі ў суседнія краіны, - сказаў Вадзім Шагойка. - Калі звярнуцца да лічбаў, то хацелася б адзначыць, што ў сусветным рэйтынгу Беларусь займае 36-ю пазіцыю па харчовай бяспецы. Мы на 94 працэнты забяспечваем сябе сваёй вытворчасцю, поўнасцю закрываем асноўныя пазіцыі харчавання - гэта збожжа, бульба, малако, мяса, вырабляем са значным запасам".

Беларускія вытворцы пастаянна пашыраюць асартымент. "Мы вырабляем шырокі спектр як малочнай, так і мясной прадукцыі. І, вядома, любы пакупнік, наколькі ён не быў бы пераборлівы, знойдзе для сябе на прылаўках прадукцыю нашай вытворчасці. Нашы тэхнолагі пастаянна вывучаюць смакавыя густы спажыўцоў, ездзяць на разнастайныя форумы, выстаўкі, вывучаюць замежныя навінкі", - адзначыў намеснік міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі