
10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Савета Міністраў, якім прадугледжана ўнясенне змяненняў у пастанову ўрада ад 30 чэрвеня 2008 года нумар 970. Аб гэтым БЕЛТА паведамляе са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Дакументам прадугледжана карэкціроўка дзеючых правіл аўтамабільных перавозак грузаў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў ад 30 чэрвеня 2008 года нумар 970, якія рэгулююць транспарціроўку нарыхтаванай драўніны па дакуменце "ТД-ЛЕС". Карэкціроўка звязана з практыкай прымянення нарматыўнага прававога акта, неабходнасцю афармлення грузасуправаджальных дакументаў спажыўцамі, якія ажыццяўляюць рэалізацыю драўніны ў нарыхтаваным выглядзе далейшым спажыўцам (пакупнікам).
Арганізатар грамадскага абмеркавання - Міністэрства лясной гаспадаркі.
Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме з 10 па 20 лістапада.-0-