ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 мая 2023, 09:42

Мінэнерга вывучае магчымасці прымянення энерганакапляльнікаў

Фота Мінэнерга
Фота Мінэнерга

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства энергетыкі вывучае магчымасці прымянення энерганакапляльнікаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.

Як расказаў у час сустрэчы з працоўным калектывам РУП "Белндпіэнергапрам" міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, сфарміравана рабочая група, якая ацэніць перспектывы ўкаранення накапляльнікаў энергіі як у энергасістэме, так і ў краіне ў цэлым. Развіццё сістэм накаплення энергіі - гэта дадатковыя магчымасці для павышэння надзейнасці электразабеспячэння, у першую чаргу прамысловых спажыўцоў.

Міністр нагадаў, што ў рамках інтэграцыі БелАЭС у аб'яднаную энергасістэму краіны на 20 энергааб'ектах уведзены ў строй сучасныя электракатлы сумарнай магутнасцю 916 МВт. Яны актыўна выкарыстоўваліся ў асенне-зімовы перыяд для выпрацоўкі цяпла пры ацяпленні буйных населеных пунктаў. Электракатлы - важны элемент забеспячэння рэгулявання графіка нагрузак з улікам сутачных ваганняў спажывання электраэнергіі.

"Але свет не стаіць на месцы, і мы павінны разумець, што эфектыўнасць складваецца з некалькіх складнікаў, таму сёння стаіць задача вывучыць, дзе і якім чынам могуць прымяняцца і накапляльнікі", - дадаў Віктар Каранкевіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі