
25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Электрамабілі абслугоўваюць унутрыгарадскія маршруты, і кожны электракар штодзённа спажывае амаль 8-10 кВт.гадз электраэнергіі. У параўнанні з аўтамабілямі з рухавікамі ўнутранага згарання эканомія на паліве і тэхабслугоўванні дасягае 25-30 працэнтаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
Усяго ў энергасістэме выкарыстоўваецца 12 электрамабіляў, у асноўным гэта пілотныя праекты. "Чакаецца, што ў будучым іх колькасць будзе пашырацца, у тым ліку за кошт мадэлей, вытворчасць якіх запланавана ў краіне", - падкрэслілі ў прэс-службе.
Дзень электратранспарту пройдзе ў Мінску 9 чэрвеня. Мерапрыемства збярэ шырокае кола ўдзельнікаў: прамысловыя прадпрыемствы, навуковыя арганізацыі, кампаніі - імпарцёры электрамабіляў. У сталіцы напярэдадні Дня электратранспарту электрамабілі "станцавалі" вальс. Навыкі сінхроннага і плаўнага руху пад музыку прадэманстравалі вытворчыя электрамабілі РУП "Мінскэнерга".-0-