
10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць спраў аб эканамічнай неплацежаздольнасці прадаўжае зніжацца, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.
Дэпартамент па санацыі і банкруцтве падрыхтаваў бюлетэнь па справах аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) за 2021-2022 гады і вызначыў шэраг заканамернасцей.
У прыватнасці, на працягу 2022 года зніжалася як колькасць узбуджаемых спраў аб банкруцтве, так і арганізацый у працэдурах эканамічнай неплацежаздольнасці. Напрыклад, у мінулым годзе ў адносінах да 1364 юрыдычных асоб і ІП узбуджана вядзенне па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці, што на 20,9 працэнта менш за 2021 год (1724 справы).
Па стане на 1 студзеня гэтага года ў працэдурах эканамічнай неплацежаздольнасці знаходзілася 1180 даўжнікоў, што менш у параўнанні з пачаткам 2022 года на 24,8 працэнта (або 1569 спраў).
Самае вялікае зніжэнне зафіксавана ў Мінску (на 212 спраў, або на 32,5 працэнта), Віцебскай і Мінскай абласцях (адпаведна на 96, або 42,7 працэнта, і на 59, або 26,3 працэнта).-0-