Сцяг Пятніца, 21 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 мая 2024, 15:34

Мінэканомікі: па праекце пераліку відаў дзейнасці для ІП паступіла каля 300 водгукаў і прапаноў

Фота з архіва
Фота з архіва
22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па праекце пастановы Савета Міністраў "Аб прадпрымальніцкай дзейнасці", у прыватнасці па пераліку дазволеных для індывідуальных прадпрымальнікаў відаў дзейнасці, паступіла каля 300 прапаноў. Аб гэтым заявіў намеснік міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч перад пашыраным пасяджэннем грамадска-кансультатыўнага (экспертнага) савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Міністэрстве эканомікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Згодна з законам нумар 365-З "Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці" віды дзейнасці, якія змогуць ажыццяўляць індывідуальныя прадпрымальнікі, будуць вызначаны ўрадам да 1 ліпеня. Па відах дзейнасці, што не ўвойдуць у запланаваны пералік, з 1 кастрычніка спыняецца рэгістрацыя новых індывідуальных прадпрымальнікаў.

Міністэрствам эканомікі была разгорнута дзейнасць па падрыхтоўцы актаў урада для прывядзення ў адпаведнасць з законам. Пытанне відаў дзейнасці, дазволеных для ІП, самазанятых і рамеснікаў, - самае актуальнае, адзначыў Уладзімір Навумовіч. "Мы таксама робім акцэнт на палажэнні аб прадастаўленні дзяржаўнай фінансавай падтрымкі для суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і фарміраванні рэестра суб'ектаў МСП. На сённяшні дзень вялікая частка дакументаў прайшла ўнутрыдзяржаўныя працэдуры ўзгаднення і знаходзіцца практычна ў поўнай гатоўнасці", - падкрэсліў ён.

15 мая праект пастановы Савета Міністраў "Аб прадпрымальніцкай дзейнасці" апублікаваны для грамадскага абмеркавання на Прававым форуме Беларусі, у тым ліку разглядаецца і пералік дазволеных відаў дзейнасці. "Мы атрымалі каля 300 водгукаў і прапаноў па гэтых відах дзейнасці на Прававым форуме. Частка зваротаў паступіла непасрэдна ў Мінэканомікі. Уся інфармацыя, якая паступае, была апрацавана", - рэзюмаваў намеснік міністра.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі