ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 верасня 2021, 19:22

Мінэканомікі: даходы насельніцтва ў 2022 годзе павінны вырасці на 2 працэнты

Аляксандр Чарвякоў
Аляксандр Чарвякоў

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Даходы насельніцтва ў 2022 годзе павінны вырасці на 2 працэнты. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў перад пасяджэннем Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адна з задач на наступны год звязана з ростам даходаў насельніцтва. Плануецца павялічыць даходы на 2 працэнты. Пры гэтым узровень сярэдняй намінальнай заработнай платы складзе Br1551 у цэлым па эканоміцы, а ў рэальным сектары - больш за Br1600", - сказаў Аляксандр Чарвякоў.

Сярод асноўных задач сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступны год, неабходных для дасягнення тэмпаў росту эканомікі на ўзроўні 102,9 працэнта, міністр таксама назваў нарошчванне экспарту (да $46 млрд) і інвестыцый у асноўны капітал (на 3,3 працэнта).

Сёння на пасяджэнні Савета Міністраў абмяркоўваліся праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі і рэспубліканскага бюджэту на 2022 год.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі