ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 22 верасня 2023
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 чэрвеня 2023, 13:00

Механізацыя сельскай гаспадаркі, перапрацоўчыя заводы. Чым у Беларусі зацікавілася Кенія

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кенія зацікаўлена ў вопыце Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі і навучанні кадраў. Аб гэтым заявіў журналістам па выніках перагавораў з дэлегацыяй з Кеніі намеснік прэм'ер-міністра Леанід Заяц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дэлегацыя з Кеніі на чале з міністрам гандлю, прамысловасці і інвестыцый, а таксама міністрам сельскай гаспадаркі і развіцця жывёлагадоўлі прыбыла ў Беларусь у першую чаргу, каб азнаёміцца з міжнароднай спецыялізаванай выстаўкай "Белагра". Адзначу, што калегі шмат чулі аб дасягненнях нашай краіны ў пытаннях сельскай гаспадаркі. Так, у ходзе перагавораў стала ясна, што партнёры з Кеніі гатовы выбудоўваць з намі доўгія ўзаемавыгадныя адносіны. Яны хочуць, каб мы дапамаглі ім аснасціць галіну сістэмамі машын, правесці механізацыю і забяспечыць нашымі тэхналогіямі сельскую гаспадарку. Акрамя таго, дэлегацыі цікава навучыць сваіх людзей у нас, а таксама стварыць прадпрыемствы па перапрацоўцы і захоўванні прадукцыі", - расказаў Леанід Заяц.

Паводле яго слоў, Беларусь не плануе спыняцца на гэтым партнёрстве і будзе далей развіваць адносіны з іншымі краінамі Афрыкі.

"Калі людзі прыехалі да нас так здалёку, значыць, яны гатовы супрацоўнічаць. Мы абмеркавалі сёння ўсе пытанні, якія іх хвалююць, і дамовіліся аб далейшых рабочых планах, таму першы крок ужо зроблены. Да таго ж ад дэлегацыі паступіла вельмі цікавая прапанова - яны гатовы прыслаць сюды сваіх губернатараў для таго, каб вывучыць вопыт Беларусі ў аграрнай сферы. Пасля гэтага можна будзе супрацоўнічаць па напрамках, цікавых і нашаму боку, і Кеніі. Мы чакаем візіту прадстаўнікоў рэгіёнаў іх краіны ў Беларусь для далейшага выбудоўвання гандлёва-эканамічных адносін. А ўжо сёння яны павязуць мемарандум аб супрацоўніцтве, які падпішуць міністры з абодвух бакоў", - рэзюмаваў віцэ-прэм'ер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі