ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 30 студзеня 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 лістапада 2022, 12:18

Матусевіч: станоўчыя вынікі вырашэння зямельных пытанняў грамадзян - адна з ключавых задач

Фота з архіва
Фота з архіва

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дасягненне станоўчых вынікаў у вырашэнні зямельных пытанняў грамадзян з'яўляецца адной з прыярытэтных задач. Такое меркаванне выказаў старшыня Дзяржкаммаёмасці Дзмітрый Матусевіч падчас семінара па пытаннях прымянення норм абноўленага зямельнага заканадаўства, якія ўступілі ў сілу 1 верасня гэтага года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе камітэта.

"Ужо больш за два месяцы дзейнічаюць уступіўшыя ў сілу нормы закона "Аб змяненні кодэксаў". Таму мы тут і сабраліся, каб у прафесійным коле абмеркаваць, якія ёсць праблемныя пытанні і ці існуе неабходнасць удасканалення працэсу прыняцця тых ці іншых рашэнняў", - сказаў кіраўнік ведамства.

Дзмітрый Матусевіч дадаў, што арганізацыя такіх семінараў з'яўляецца прадаўжэннем сістэмнай работы, якую праводзіць Дзяржкаммаёмасць для павышэння эфектыўнасці сваёй дзейнасці. "Перакананы, што такія сустрэчы дапамогуць папярэдзіць тыя памылкі, якія маглі б дапусціць у сваёй практыцы спецыялісты. Бо дасягненне станоўчых вынікаў у вырашэнні зямельных пытанняў грамадзян з'яўляецца адной з нашых прыярытэтных задач", - рэзюмаваў ён.

Акрамя асноўных норм закона ў ходзе семінара таксама абмеркаваны пытанні прымянення геапартала зямельна-інфармацыйнай сістэмы для мэт уліку прынятых рашэнняў і змянення парадку канфіскацыі і прадастаўлення зямельных участкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі