ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 27 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 мая 2022, 09:06

МАРГ: распрацоўваюцца дадатковыя меры па стрымліванні цэн

Фота з архіва
Фота з архіва

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі распрацоўваюцца дадатковыя меры па стрымліванні цэн, заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў, выступаючы на XV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Эканамічны рост Рэспублікі Беларусь: глабалізацыя, інавацыйнасць, устойлівасць", якая праходзіць у БДЭУ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксей Багданаў адзначыў, што з пачатку мінулага года дзейнічае абноўленая антыінфляцыйная праграма на 2021-2023 гады, у якой закладзены мерапрыемствы сярэднетэрміновага характару. Яны прадугледжваюць працяглае ўздзеянне на запаволенне інфляцыйных працэсаў. У гэтай праграме знайшлі адлюстраванне мерапрыемствы грашова-крэдытнай, цэнавай палітыкі, па развіцці канкурэнцыі і шэраг іншых арганізацыйных мер і мерапрыемстваў.

Паводле слоў міністра, рэалізацыя антыінфляцыйнай праграмы дасць магчымасць стварыць умовы для падтрымання цэнавай стабільнасці ў краіне і нізкіх тэмпаў інфляцыі ў сярэднетэрміновым перыядзе шляхам вырашэння задач па павышэнні ўзгодненасці дзеянняў урада і Нацыянальнага банка, па абмежаванні інфляцыйных працэсаў, мінімізацыі ўплыву асноўных праінфляцыйных фактараў, ліквідацыі структурных цэнавых дыспрапорцый.

"Але гэта сярэднетэрміновыя меры, а дзейнічаць неабходна цяпер. Таму МАРГ сумесна з іншымі дзяржаўнымі органамі працуе над распрацоўкай мер па стрымліванні цэн у бягучым годзе, - адзначыў Аляксей Багданаў. - Меры, якія распрацоўваюцца ў дапаўненне да антыінфляцыйнай праграмы, дадуць магчымасць знізіць негатыўны ўплыў знешніх фактараў, з аднаго боку, за кошт максімальнага захавання сыравіны і матэрыялаў на ўнутраным рынку, пашырэння прапанавання спажывецкіх тавараў, з другога - максімальнай падтрымкі эканамічных суб'ектаў, у тым ліку за кошт скарачэння адміністрацыйнай нагрузкі".

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Эканамічны рост Рэспублікі Беларусь: глабалізацыя, інавацыйнасць, устойлівасць" праходзіць 19 і 20 мая і прымеркавана да дня нараджэння ўніверсітэта (БДЭУ ў гэтым годзе споўніцца 89 гадоў). Удзельнікі абмяркоўваюць праблемы навуковага і прыкладнога характару, уключаючы шляхі адаптацыі беларускай эканомікі да новых геапалітычных выклікаў, пошук стратэгій яе развіцця ва ўмовах высокай нявызначанасці, пытанні міжнароднага гандлёва-эканамічнага і тэхналагічнага супрацоўніцтва. Асноўная мэта канферэнцыі - міжнародны абмен ведамі вучоных, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання і розных сектараў эканомікі па пытаннях эканамічнага развіцця Беларусі і замежных краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі