ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 сакавіка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 студзеня 2023, 10:45

МАРГ прапануе абмеркаваць прававое рэгуляванне дыстанцыйнага продажу тавараў

Фота з архіва
Фота з архіва

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы ўрада, якім прадугледжваецца карэкціроўка шэрага пастаноў Савета Міністраў па пытаннях продажу тавараў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Змяненні датычацца рэгулявання дыстанцыйнага гандлю біялагічна актыўнымі дабаўкамі, што прымяняюцца для падтрымання ў фізіялагічных межах функцыянальнай актыўнасці арганізма, піратэхнічнымі вырабамі бытавога прызначэння і ветэрынарнымі сродкамі. Праект распрацаваны ў мэтах пашырэння асартыменту тавараў, што рэалізуюцца з выкарыстаннем сучасных метадаў продажу, а таксама для забеспячэння роўных умоў гаспадарання для рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў Беларусі пры ажыццяўленні дыстанцыйнага гандлю.

Праект пастановы не прадугледжвае ўвядзенне новых або змяненне існуючых адміністрацыйных працэдур у адносінах да суб'ектаў гаспадарання, устанаўленне і (або) павелічэнне памеру платы, што спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у адносінах да суб'ектаў гаспадарання, а таксама пашырэнне пералікаў дакументаў і (або) звестак, што прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі ва ўпаўнаважаны орган для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур у адносінах да суб'ектаў гаспадарання.

Арганізатар грамадскага абмеркавання - Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 24 студзеня па 3 лютага 2023 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі