ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 6 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 лістапада 2022, 14:11

Лугіна: "Беллегпрам" экспартуе прадукцыю ў 71 рэгіён Расіі

Фота з архіва
Фота з архіва

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Беллегпрам" пастаўляе прадукцыю ў больш як 70 суб'ектаў Расійскай Федэрацыі. Аб гэтым заявіла 23 лістапада журналістам старшыня канцэрна Таццяна Лугіна пасля сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Важнейшай задачай у нашай галіне заўсёды была экспартаарыентаванасць. У прыватнасці, экспарт у Расійскую Федэрацыю традыцыйна складаў каля 50 працэнтаў у агульнай інфраструктуры. Таму цяпер нам у некаторай ступені лягчэй адаптавацца да работы ў гэтай сітуацыі", - сказала Таццяна Лугіна.

Паводле яе слоў, у гэтым годзе павялічылася дынаміка па адгрузках у Расійскую Федэрацыю. "У гэтым годзе канцэрн ажыццяўляе пастаўкі прадукцыі ў 71 рэгіён, а ў 54 рэгіёны пастаўкі павялічыліся. Прычым раней у некаторых расійскіх рэгіёнах мы не былі прадстаўлены, не было прамых паставак", - адзначыла яна.

"Мы бачым, што ў гэтым годзе з намі актыўна ўзаемадзейнічаюць кіраўнікі расійскіх рэгіёнаў, што дае свае вынікі. У прыватнасці, мы прыраслі па пастаўках у Сібір, Алтайскі край, Мурманск, Удмуртыю і г.д.", - дадала кіраўнік канцэрна.

Таксама ёсць дадатная дынаміка экспарту і па азіяцкіх краінах. "Мы адгружаем прадукцыю ў Казахстан, Узбекістан, Азербайджан, Таджыкістан, Турцыю, Індыю. Рост ідзе па ўсіх напрамках", - акцэнтавала ўвагу старшыня "Беллегпрама".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі