ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 26 верасня 2023
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 чэрвеня 2023, 16:35

Кушнарэнка: прапрацоўваецца дагавор аб аб'яднаным рынку нафты і нафтапрадуктаў для Беларусі і Расіі

8 чэрвеня, Наваполацк /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. На пасяджэнні Камісіі Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі па энергетыцы і транспарце, якое прайшло ў Наваполацку, яго ўдзельнікі абмеркавалі стварэнне адзінага рынку нафты і нафтапрадуктаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па энергетыцы і транспарце, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Аляксей Кушнарэнка расказаў, што адзіны рынак нафты і нафтапрадуктаў для Беларусі і Расіі мае фундаментальнае значэнне. "Цяпер прапрацоўваюцца галоўныя дакументы ў гэтай сферы - дагавор аб аб'яднаным рынку і адзіныя правілы транспарціроўкі нафты і нафтапрадуктаў. Месца правядзення нашага пасяджэння выбрана невыпадкова. Мы наведалі градаўтваральнае прадпрыемствы ААТ "Нафтан", дзейнасць якога непасрэдна залежыць ад узроўню ўзаемаадносін Беларусі і Расіі. Сёння мы можам гаварыць, што гэта даверныя адносіны саюзнікаў, якія падтрымліваюць адзін аднаго", - падкрэсліў Аляксей Кушнарэнка.

На працягу многіх гадоў прадпрыемства закупляе ў прамыслоўцаў Расійскай Федэрацыі тэхналагічнае абсталяванне, матэрыялы, хімічныя кампаненты, каталізатары і гэтак далей. Актыўна развіваецца ўзаемнае супрацоўніцтва ў сферы імпартазамяшчэння. На расійскі рынак ажыццяўляецца адгрузка ў ліку іншага і новай прадукцыі - нафтавага коксу.

Для прадпрыемства гэта юбілейны год, нафтаперапрацоўчы завод адзначыў сваё 60-годдзе. На "Нафтане" завяршаецца рэалізацыя самай маштабнай ў гісторыі прадпрыемства праграмы інвестыцыйнага развіцця - уведзены ў эксплуатацыю комплекс запаволенага каксавання (КЗК). Гэты праект стаў новым і ўнікальным вопытам не толькі для завода, але і для Беларусі. За кошт укаранення КЗК глыбіня перапрацоўкі нафты дасягнула 92 працэнты. Доля светлых нафтапрадуктаў у вытворчасці складае больш за 70 працэнтаў.

КЗК уяўляе сабой ланцужок 19 узаемазвязаных аб'ектаў - тэхналагічных і дапаможных. Галоўным аб'ектам комплексу з'яўляецца ўстаноўка запаволенага каксавання. Тут у студзені 2022 года атрымалі новую таварную прадукцыю для прадпрыемства і рэспублікі - нафтавы кокс. Ён прымяняецца ў якасці паліва ў цэметнай і энергетычнай прамысловасці.

Увод КЗК даў магчымасць заводу атрымаць больш за 430 тыс. т нафтавага коксу ў год. На 220 тыс. т павялічылася гадавая вытворчасць бензінаў, на 640 тыс. т - дызельнага паліва. З уводам устаноўкі атрымання элементарнай серы метадам Клауса, якая ўваходзіць у склад КЗК, на 85 працэнтаў скараціліся выкіды дыаксіду серы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі