ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 30 лістапада 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 верасня 2022, 10:25

Крутой: Беларусь паставіць у гэтым годзе ў Расію рэкордную колькасць кар'ерных самазвалаў

26 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь паставіць у гэтым годзе ў Расію рэкордную колькасць кар'ерных самазвалаў маркі БЕЛАЗ. Аб гэтым паведаміў журналістам пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой 25 верасня на цырымоніі адкрыцця пастаяннай экспазіцыі на ВДНГ у Маскве 90-тоннага аўтамабіля БЕЛАЗ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым годзе БЕЛАЗ прадасць каля 900 машын, гэта адзін з гістарычных рэкордаў у нашых адносінах з Расійскай Федэрацыяй", - сказаў Дзмітрый Крутой.

"У гэтым годзе па асобных мадэлях лінейкі БАЛАЗа ён проста не можа нават выканаць гэтыя заказы і вымушаны пераносіць на наступныя гады. Гэта прыемныя клопаты, аб'ём работы вельмі вялікі", - адзначыў пасол.

Паводле яго слоў, цяпер у Расіі працуюць больш за 11 тыс. беларускіх велікагрузных самазвалаў, якія распрацоўваюць вугальныя, алмазныя і іншыя віды кар'ераў. "Стратэгія БЕЛАЗа цяпер - часткова замясціць тыя кампаненты, якія трапілі пад санкцыі. Іх не вельмі шмат, таму што апошнія 10 гадоў завод вельмі актыўна займаўся ўнутранай праграмай імпартазамяшчэння, уклаўшы $1,5 млрд у самыя розныя напрамкі, таму гэта цяпер некрытычная праблема. Але для таго, каб БЕЛАЗу паспяхова канкурыраваць на расійскім рынку з заходнееўрапейскімі і амерыканскімі кампаніямі, якія засталіся, а таксама з кітайскімі кампаніямі, ён вымушаны адцягваць значныя рэсурсы ў будаўніцтва сэрвісных цэнтраў. Вось гэта цяпер задача нумар адзін у Расіі: ад Кузбаса да іншых кар'ераў, і гэта ў завода атрымліваецца", - дадаў Дзмітрый Крутой.

У сваю чаргу генеральны дырэктар ААТ "БЕЛАЗ" Сяргей Нікіфаровіч расказаў аб тым, якая тэхніка карыстаецца найбольшым попытам у Расіі. "Хіты продажаў, самая запатрабаваная тэхніка ў Расіі - гэта самазвалы грузападымальнасцю 130 т і 220 т, - удакладніў ён. - Машыны добра паказваюць сябе ў месцах эксплуатацыі і прыносяць значны эканамічны эфект канечнаму спажыўцу".

Ён дадаў, што цяпер прадпрыемства працуе над пашырэннем паставак у Расію, у тым ліку і беспілотнікаў. У Расіі працуюць ужо два беспілотныя 130-тонныя самазвалы. "Ёсць кампаніі, якія зацікаўлены ў набыцці беспілотных комплексаў", - адзначыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі