ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 30 студзеня 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 лістапада 2022, 15:24

Краіны ЕАЭС маюць намер скаардынаваць работу па стандартызацыі

Фота eec.eaeunion.org
Фота eec.eaeunion.org

18 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Сістэмныя пытанні развіцця стандартызацыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе і забеспячэння тэхнічных рэгламентаў паўнацэннай доказнай базай сучасных стандартаў разгледжаны на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаўных (нацыянальных) органаў па стандартызацыі ЕАЭС, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.

"Члены савета разгледзелі падрыхтаваныя ЕЭК праекты парадку правядзення абавязковай перыядычнай ацэнкі навукова-тэхнічнага ўзроўню ўступіўшых у сілу тэхрэгламентаў ЕАЭС і пералікаў стандартаў да іх, а таксама парадку каардынацыі работ па стандартызацыі ў рамках ЕАЭС. Распрацоўка гэтых дакументаў прадугледжана стратэгічнымі напрамкамі развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года", - расказалі ў прэс-службе.

"Парадак правядзення абавязковай перыядычнай ацэнкі навукова-тэхнічнага ўзроўню ўступіўшых у сілу тэхрэгламентаў і пералікаў стандартаў да іх павінен закрыць адзін з адчувальных складнікаў у тэхрэгуляванні - адсутнасць сістэмнага падыходу да аналізу і перагляду ўстаноўленых патрабаванняў", - адзначыў член Калегіі (міністр) па тэхнічным рэгуляванні ЕЭК Віктар Назаранка.

Прыняцце парадку каардынацыі работ па стандартызацыі ў рамках ЕАЭС дасць магчымасць нацыянальным органам краін ЕАЭС ажыццяўляць скаардынаваную работу пры планаванні і распрацоўцы міждзяржаўных стандартаў, іх прымяненні, выпрацоўцы і рэалізацыі ўзгодненых дзеянняў па развіцці стандартызацыі ў галіне тэхнічнага рэгулявання ў рамках ЕАЭС.

"Члены савета асобна абмеркавалі існуючыя і перспектыўныя механізмы па забеспячэнні выканання абавязковых патрабаванняў, устаноўленых у тэхрэгламентах ЕАЭС, практычныя крокі па ажыццяўленні пераходу да ўзгодненай палітыкі ў сферы стандартызацыі, своечасовае выкананне праграм па распрацоўцы міждзяржаўных стандартаў да тэхнічных рэгламентаў ЕАЭС і іншыя пытанні, звязаныя з забеспячэннем абавязковых патрабаванняў да прадукцыі паўнацэннай доказнай базай. Асаблівая ўвага ўдзелена пытанням узаемадзеяння Еўразійскай эканамічнай камісіі і Міждзяржаўнага савета па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі СНД (МДС), а таксама ўсталяванню ў працэдурах МДС эфектыўнага і хуткага механізмау прыняцця міждзяржаўных стандартаў для мэт тэхнічнага рэгулявання ў рамках ЕАЭС", - дадалі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі