ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 23 мая 2022
Мінск Пераменная воблачнасць +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 студзеня 2022, 14:41

Колькі беларусаў і на якіх умовах працуюць у "Вялікім камені"

Фота з архіва
Фота з архіва

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік адміністрацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" Аляксандр Ярашэнка ў праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА расказаў аб перавагах для работнікаў парка, паведамляе БЕЛТА.

"Адзін са складнікаў поспеху - высокакваліфікаваныя кадры. Наша канкурэтная перавага - калі наш чалавек мае добрую кваліфікацыю, мае магчымасць прымяніць свае веды на вытворчасцях, у будаўніцтве праекта. Пры гэтым праект канкурэнтны з пункту гледжання аплаты працы. Гэта плюс, які дае магчымасць нам паспяхова канкурыраваць як інавацыйная пляцоўка з бліжэйшымі суседзямі і не толькі", - сказаў Аляксандр Ярашэнка.

Паводле яго слоў, на гэтых вытворчасцях ужо створана больш за 1760 рабочых месцаў з заработнай платай, якая ў два разы вышэйшая, чым у сярэднім па краіне. "Тут людзі атрымліваюць звыш Br2,6 тыс. У нас канкурэнтныя перавагі, высокакваліфікаваныя кадры, але мы ствараем высокапрадукцыйныя, высокааплатныя рабочыя месцы з прыцягненнем беларусаў. Больш за 80 працэнтаў працоўных рэсурсаў - наша насельніцтва, якое тут працуе і будзе ў далейшым прыцягвацца", - адзначыў кіраўнік адміністрацыі парка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі