ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 30 сакавіка 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 студзеня 2023, 09:27

Кійко: на сацыяльную сферу ў Беларусі ў 2023 годзе плануецца выдзеліць 45 працэнтаў бюджэту

Фота з архіва
Фота з архіва

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў 2023 годзе на сацыяльную сферу плануецца выдзеліць 45 працэнтаў бюджэту. Аб гэтым у эфіры тэлеканала СТБ заявіў першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко, паведамляе БЕЛТА.

"У бягучым годзе бюджэт захавае сацыяльную накіраванасць. Расходы сацыяльнага характару складуць 45 працэнтаў, што крыху больш за Br27 млрд. Прычым гэта сума вырасла на 17,6 працэнта", - сказаў Дзмітрый Кійко.

Увагу ў першую чаргу ўдзяляюць выплаце заработнай платы. "Вызначаны мэтавы паказчык на бягучы год. Рост рэальных даходаў насельніцтва ўстаноўлены на ўзроўні 4,1 працэнта. У сярэднім рост заработнай платы ў бюджэтнай сферы забяспечваецца на ўзроўні 16 працэнтаў. У абсалютнай лічбе прырост складае Br3,8 млрд. А агульная сума, якую бюджэт выплаціць у выглядзе заработнай платы, складзе Br23,5 млрд. З 1 студзеня павышана ўжо базавая стаўка, якая выкарыстоўваецца для разліку службовага акладу".

Сацыяльная накіраванасць у першую чаргу асацыюецца з аховай здароўя. "У бягучым годзе будзе накіравана Br10,4 млрд. У мінулым годзе лічба спынілася на адзнацы Br8,9 млрд. Падобная сітуацыя будзе і ў адукацыі - тут будзе выдзелена Br10,3 млрд, у той час як у 2022 годзе было Br8,3 млрд, - дадаў першы намеснік міністра. - Прычым важна адзначыць, што акрамя росту заработнай платы ў названых галінах будзе забяспечаны рост расходаў на закупку лекавых сродкаў, медабсталявання, аўтамабіляў хуткай медыцынскай дапамогі".

У 2023 годзе таксама будзе захоўвацца ўвага з боку дзяржавы да такіх напрамкаў, як санаторна-курортнае лячэнне, культура і спорт. "Тыя гарантыі, якія дае дзяржава, рэалізуюцца ў бюджэце", - падкрэсліў Дзмітрый Кійко.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі