ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 28 студзеня 2023
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 лістапада 2022, 09:28

Капыток: беларускім прадпрымальнікам ёсць што прапанаваць рэгіёнам РФ

Фота з архіва
Фота з архіва

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускім прадпрымальнікам ёсць што прапанаваць прадстаўнікам рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі. Аб гэтым заявіў старшыня вышэйшага каардынацыйнага савета саюза юрыдычных асоб "Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва" Андрэй Капыток у час 14-й рэспубліканскай канферэнцыі беларускіх грамадскіх аб'яднанняў расійскіх суайчыннікаў "Захаваем гістарычную праўду", якая прайшла ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сваім выступленні Андрэй Капыток закрануў пытанні перабудоўвання лагістычных і вытворча-збытавых ланцужкоў, нарошчвання экспартна-імпартнага патэнцыялу Беларусі і Расіі. "Я не раз звяртаў увагу на неабходнасць работы па далейшым умацаванні расійска-беларускай інтэграцыі, не толькі ў эканоміцы, але і ў галіне развіцця культурна-гістарычных сувязей", - адзначыў ён.

Паводле яго слоў, з мэтай забеспячэння эфектыўных сумесных дзеянняў па ўстанаўленні і пашырэнні кааперацыйных сувязей, развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з патэнцыяльнымі партнёрамі ў бягучым годзе быў падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве з ТАА "Дзелавая Расія", пагадненні аб узаемадзеянні і супрацоўніцтве з саюзам "Каломенская гандлёва-прамысловая палата", Фондам развіцця і падтрымкі малога прадпрымальніцтва Рэспублікі Башкортастан.

"Мы рэгулярна арганізоўваем В2В-перагаворы паміж зацікаўленымі прадпрымальнікамі Беларусі і прадстаўнікамі рэгіёнаў Расіі. Мы бачым, што вынік ёсць - беларускім прадпрымальнікам ёсць што прапанаваць", - падкрэсліў старшыня канфедэрацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі