ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 3 красавіка 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 лютага 2020, 16:25

Калтовіч аб праграме развіцця канкурэнцыі: з кожным міністрам абмяркуем і знойдзем варыянты

Уладзімір Калтовіч. Фота з архіва
Уладзімір Калтовіч. Фота з архіва

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ў супрацоўніцтве з Міжнароднай фінансавай карпарацыяй завяршыла распрацоўку праекта праграмы развіцця канкурэнцыі ў Беларусі. Цяпер дакумент знаходзіцца на стадыі ўзгаднення з зацікаўленымі. Як заявіў сёння міністр Уладзімір Калтовіч на падагульняючай калегіі ведамства, МАРГ мае намер абмеркаваць праграму з усімі міністэрствамі, каб зняць спрэчныя пытанні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Уладзіміра Калтовіча, некаторыя моманты праграмы сёння выклікаюць бурныя дыскусіі. Пры гэтым ён дадаў: "Праграма напісана для абмеркавання, мы з кожным міністэрствам (з кожным міністрам) яе абмяркуем і знойдзем варыянты".

Як адзначаецца, праграма вызначыць прыярытэты і асноўныя напрамкі канкурэнтнай палітыкі краіны, сярод якіх агульнае паляпшэнне канкурэнтнага асяроддзя за кошт скарачэння неабгрунтаваных бар'ераў і стварэнне механізмаў прадухілення залішняга рэгулявання, развіццё інфраструктуры і забеспячэнне яе даступнасці для ўдзельнікаў рынку.

У сакавіку 2017 года ў Беларусі была створана міжведамасная рабочая група па выпрацоўцы прапаноў для праекта праграмы развіцця канкурэнцыі ў краіне. Перад ёй стаяла задача прааналізаваць заканадаўства для выяўлення норм, якія абмяжоўваюць канкурэнцыю ў асобных відах і сферах дзейнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі