ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 21 верасня 2023
Мінск Ясна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 красавіка 2023, 18:00

Качанава: мы сёння можам вырабляць усе камплектуючыя для нашай прадукцыі

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мы сёння можам вырабляць усе камплектуючыя для нашай прадукцыі, заявіла старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў г. Мінску Наталля Качанава. Сёння спікер наведала вытворчую пляцоўку ТАА "Мінскі гарадскі тэхнапарк" і правяла нараду з кіраўніцтвам Мінскага мотавелазавода, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Прэзідэнт сказаў: не менш за 50 працэнтаў павінна быць лакалізацыя па веласіпедах і матацыклах, плюс новыя вытворчасці, прадукцыю якіх вы сёння паказвалі, - самакаты, - адзначыла Наталля Качанава. - Усё ж такі можам вырабляць. Тады гаварылі - фары няма, гэтага няма... Але знайшлі, што паставіць. У нас сёння дастаткова прадпрыемстваў, якія займаюцца выпускам усяго таго, што можа стаць камплектуючымі для нашай прадукцыі".

"Мы сёння дакладна ўстановім па тэрмінах, да якога часу якая ў нас будзе лакалізацыя па веласіпедах, па матацыклах. І калі яшчэ нешта трэба паглядзець, будзем абавязваць іншыя прадпрыемствы", - дапоўніла спікер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі