Сцяг Пятніца, 21 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 красавіка 2024, 09:04

Яравыя культуры ў Беларусі пасеялі на больш як 46 працэнтах плошчаў

30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі яравыя культуры пасеялі на 46,5 працэнта плошчаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Яравыя культуры пасеяны на 1100,2 тыс. га - 46,5 працэнта ад плана. Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) пасеяны на 556,6 тыс. га, што складае 90,4 працэнта да плана.

Яравы рапс пасеялі на плошчы 19,7 тыс. га, што складае 31,9 працэнта ад запланаваных аб'ёмаў, а цукровыя буракі - на 92,8 тыс. га (89,9 працэнта). Кукурузу пасеялі на 257,6 тыс. га (21 працэнт ад плана), у тым ліку на зерне - на 49,3 працэнта. Бульбу пасадзілі на 2,71 тыс. га, або 16,2 працэнта ад запланаванага, а агароднінныя культуры - на 1,67 тыс. га (33,3 працэнта).

Аднагадовыя травы пасеяны на 119,2 тыс. га плошчаў (54,3 працэнта). Пасеяна лёну на 34,5 тыс. га (69,6 працэнта).-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі